Івонка Сурвілла: Трэба быць героем і змагацца за волю на нашай зямлі

Старшыня Рады БНР звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі 25 сакавіка. Зварот да беларускага народу старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы апублікавала «Радыё Рацыя». «Шаноўныя суродзічы, дарагія сябры беларусы!Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам! У гэты дзень, 25 сакавіка 1918 г. , пасьля доўгай няволі, калі вонкавы сьвет забыўся пра нашае існаваньне, народ наш заявіў, што хоча жыць у сваёй незалежнай дзяржаве. Давялося чакаць яшчэ больш як сем дзесяцігодзьдзяў, пакуль Беларусь сталася ўсімі прызнанай дзяржавай, але калі б не было ў сакавіку 1918 году людзей, якія моцна верылі ў сваё права быць вольнымі на сваёй зямлі, – не здабылі б мы ў жніўні 1991-га сваёй дзяржавы.