Трубачкі ў вушы не ўставілі

Не спадае эпідэмія грыпа, які не толькі расійскага прэмера, але й мяне касянуў. Участковыя дактары збіваюцца з ног, а беларускія ўлады традыцыйна заяўляюць, што ніякай эпідэміі няма. У Расіі, дзе Пуцін з Мядзведзевым, ёсць, а ў Беларусі, дзе Лукашэнка, няма. І ў звязку з гэтым згадалася мне гісторыя, якую распавяла спадарыня Святлана Чарняўская, удава светлай памяці Міхася Чарняўскага, выбітнага беларускага археолага, гісторыка…«Я толькі-толькі медінстытут скончыла, працаваць пайшла - і якраз пад эпідэмію грыпа патрапіла. 50 чалавек у паліклініцы прыняўшы, бегаю па выкліках, якіх таксама паўста.