Кнігай году-2016 стаў зборнік вершаў Насты Кудасавай

Па выніках галасаваньня прафэсійнага журы прэмію «Кніга году» і 1000 эўра атрымала паэтка Наста Кудасава за зборнік вершаў «Маё невымаўля». Гэтая кніга атрымала 21 голас, паведамляе «Радыё Свабода». Паводле вынікаў галасаваньня прафэсійнага журы, якое складаецца з пісьменьнікаў і паэтаў, аўтараў кніжак, другое і трэцяе месца з 16 галасамі падзялілі кнігі Ўладзімера Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» і «Бэзавы і чорны» Альгерда Бахарэвіча. Фото: svaboda. org У народным галасаваньні за «Кнігу году» перамагла кніга Андруся Горвата «Радзіва Прудок».