Сусветна вядомую казку пераклалі на беларускую мову

Прэзентацыя кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» адбудзецца 12 сакавіка ў Мінску. 12 сакавіка ў холе побач з кнігарняй «Галіяфы» (Няміга-3, цокальны паверх, пав. 66) адбудзецца прэзентацыя кнігі Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Пачатак а 12-й гадзіне, паведамляе nn. by. У імпрэзе возьмуць удзел літаратары і мастакі: Вера Бурлак, Кацярына Дубовік, Віктар Жыбуль, Марыя Мартысевіч, Юлія Цімафеева, Серж Мінскевіч. Сусветна вядомая казка Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» — адзін з самых загадкавых твораў класічнай літаратуры Вялікабрытаніі — ужо другое стагоддзе вабіць як дзяцей (якім яна непасрэдна прызначалася), так і дарослых.