У Гародні ствараюць новую беларускую групу ў дзіцячым садку

Ініцыятыва стварэння беларускіх груп зыходзіць у першую чаргу ад маладых бацькоў. Ці будзе ў Кастрычніцкім раёне Гародні беларуская група ў дзіцячым садку на вуліцы Тамаша Зана? Адказу пакуль няма. Ініцыятары стварэння групы – сям’я Станкевічаў маюць у спісе некалькі сем’яў, якія плануюць таксама аддаць туды сваіх дзетак. Але камплекту для адкрыцця групы яшчэ няма. – Я ўвогуле не разумею, чаму беларукамоўныя абавязаны вазіць сваіх дзетак у іншы раён горада, тым больш, што гэта даволі далёка. Гадзіну трэба, каб туды дабрацца, гадзіну назад, гэты час я магла б скарыстаць на развіццё дзіця, на нейкія хатня справы.