![]()
Палова футбольных клюбаў Вышэйшай лігі будуць з прозьвішчамі па-беларуску. Беларускі футбольны клюб БАТЭ прэзэнтаваў новую форму для сэзону 2017 году, першая гульня якога пройдзе 1 красавіка. На новай форме «жоўта-блакітных» прозьвішчы напісаныя па-беларуску, гэтаксама ж па-беларуску пазначаны і галоўны спонсар, перадае «Радыё Свабода». Пра стаўкі на «беларускасьць» у новым сэзоне расказаў Ігар Случак — ініцыятар кампаніі «Справаводзтва па-беларуску» і актыўны прыхільнік беларусізацыі спорту:«Па новым сэзоне яшчэ ня так шмат інфармацыі, але некаторая ўжо ёсьць.