Нарадзілася спадчынніца Якуба Коласа і Янкі Маўра

Увечары 7 сакавіка ў Васіліны Міцкевіч, спадчынніцы беларускіх класікаў, нарадзілася дачка. Назвалі спадчынніцу Якуба Коласа і Янкі Маўра, Наталляй, у гонар бабулі Васіліны Міцкевіч— Наталлі, малодшай дачкі Янкі Маўра. Прозвішча немаўляці, згодна з традыцыяй у сямі — Міцкевіч, у гонар прадзеда Якуба Коласа (Канстанціна Міцкевіча), паведамляе novychas. by. Пра нараджэнне дачкі на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміла маладая шчаслівая маці, Васіліна Міцкевіч, галоўная захавальніца фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, кандыдат сацыялагічных навук.