«Я шчасьлівы чалавек»: Варашкевіч выступіў у Магілёве на курсах «Мова нанова»

Легендарны музыка выканаў вядомыя і не зусім вядомыя кампазыцыі розных часоў. «Я шчасьлівы чалавек. Я раблю тое, што мне падабаецца. У мяне ёсьць магчымасьць пісаць і выконваць свае песьні», — лідэр гурту «Крама» Ігар Варашкевіч гасьцяваў на магілёўскіх занятках «Мова нанова» з тэмаю «Замкі», передае «Радыё Свабода». У грамадзкім цэнтры «Кола» музыка сьпяваў вядомыя і не зусім вядомыя кампазыцыі розных часоў. На пачатку свайго выступу Ігар Варашкевіч расказаў, што днямі сьпяваў у Магілёўскай папраўчай калёніі № 15. «Я езьдзіў да сябра.