Ігар Мельнікаў: Вярнуць з нябыту беларускіх герояў

Беларусы ў складзе Польскага войска на Захадзе вызвалялі Італію і Галяндыю ад нацыстаў. У Варшаве прэзентавалі кнігу беларускага гісторыка Ігара Мельнікава «Забытыя героі. Жаўнеры з Беларусі ў Другім польскім корпусе і Першай польскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе». У ёй аўтар даводзіць, што падчас ІІ Сусветнай вайны беларусы змагаліся не толькі ў Савецкім войску. Гісторык сцвярджае, што гераізмам гэтых людзей варта ганарыцца, бо яны паклалі сваё жыццё і здароўе на алтар перамогі над нацызмам. У каментары для «Радыё Рацыі» Ігар Мельнікаў распавёў пра малавядомыя старонкі айчыннай гісторыі, якая дзесяцігоддзямі знаходзілася ў забыцці:- Варта казаць, што з першага дня ІІ Сусветнай Вайны ў шэрагах Войска Польскага змагалася 70 тысячаў беларусаў.