Уладзімер Даніленка: Украіна мае дапамагаць Беларусі

У Міжнародны дзень пісьменьніка 3 сакавіка ў Менск прыехаў прэзэнтаваць сваю кнігу вядомы ўкраінскі літаратар Уладзімер Даніленка. Сустрэча зь беларускімі літаратарамі і чытачамі прайшла вечарам у актавай зале ўкраінскай амбасады ў Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода». Старшыня кіеўскай арганізацыі Саюза пісьменьнікаў Украіны Ўладзімер Даніленка прэзэнтаваў у Менску сваю кнігу прозы «Клетка для івалгі». Як падзяліўся аўтар, пасьля нядаўняга затрыманьня ў Менску ягонага калегі Сяргея Жадана, якога менская міліцыя знайшла ў расейскіх сьпісах нібыта датычных да тэрарызму асоб і з гатэля павяла ў пастарунак, а потым спрабавала дэпартаваць, спадар Даніленка прыняў меры засьцярогі.