Заўтра — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі»

Выстава мастака і дызайнера адкрыецца ў галерэі Беларускага Саюза Дызайнераў 28 лютага ў 19. 00. Што такое «колер» і чаму ён феномен культуры?Якія колеры першымі атрымалі свае імёны ў нашых далёкіх продкаў?Чые каларыстычныя трэнды мы перанялі і як пераасэнсавалі?Якім чынам колеры фармуюць самаідэнтычнасць?Лятучы ўніверсітэт запрашае на выставу мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі», якая адкрыецца ў галерэі Беларускага Саюза Дызайнераў (вул. Брылеўская, 14, уваход са двара) 28 лютага ў 19. 00. «Колер Беларусі» — гэта міждысцыплінарнае даследванне Міхала Анемпадыстава:— Я даследую гісторыю і ролю колераў у беларускай культурнай традыцыі, ці, калі быць дакладным, у тых культурных традыцыях, якія ўтваралі аснову для паўстання беларускай культуры і з’яўляюцца яе неад’емнымі часткамі.