Вайцюшкевіч і Някляеў прэзентавалі дыск «У нашых снах»

Дыск стаў справаздачай за 10 год творчай супрацы. Сярод 18 запісаў шмат добра вядомых песень, а таксама шэраг новых запісаў і вершаў. Прэзентацыя дыска адбудзецца 4 сакавіка на юбілейным канцэрце Вайцюшкевіча і Някляева ў Вільні, піша nn. by. — Можна сказаць, што гэта такі зрэз за 10 год. Найлепшыя песні з розных альбомаў, а таксама тое, што выдавалася ці стваралася па-за межамі дыскаў, — распавядае Зміцер Вайцюшкевіч. — Я вырашыў запісаць сваю версію песні «Гуляць дык гуляць», бо па пэўнай інфармацыі яе ўнеслі ў чорны спіс для выканання нават аматарскімі калектывамі праз аўтарства Уладзіміра Пракопавіча.