![]()
Зварот курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў сувязі з сітуацыяй у Курапатах. — Наша Бацькаўшчына — Беларусь — перажывае складаныя часы. Няпростая эканамічная і сацыяльна-палітычная сітуацыя ўзмацнілася новымі выклікамі, — зрабiў заяву Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе catholic. by. — Яшчэ свежыя ў памяці неабгрунтаваныя пратэсты ў справе будаўніцтва новага касцёла ў Котаўцы, якія з’электрызавалі грамадскасць. Потым узнікла праблема падатку для т. зв. «дармаедаў». За ёй, як снежная лавіна, пачала выходзіць з-пад кантролю і пагражаць экскалацыяй сацыяльнай напружанасці сітуацыя з будаўніцтвам бізнес-цэнтра побач з урочышчам Курапаты, дзе справа даходзіць нават да боек.