Як беларуская мова дапамагае кіроўцу аўтобуса

Віктар кантактуе са сваімі пасажырамі па-беларуску: прапануе беларускія фільмы, музыку. Беларускую мову ў сферы абслугоўвання мы чуем не часта. Бадай таму сустрэча з беларускамоўным кіроўцам уласнага турыстычнага аўтобуса Віктарам Бразоўскім напярэдадні Дня роднай мовы была для tut. by прыемным сюрпрызам. Віктар кантактуе са сваімі пасажырамі па-беларуску: прапануе беларускія фільмы, музыку, часам пажартуе — і так паступова прывучае іх разумець і шанаваць мову. Сустрэчу Віктар прызначыў на адной са станцый тэхабслугоўвання ў прыгарадзе — тут рамантуюць яго аўтобус.