Зьвер пад зоркай палярнай

Cем гісторый пра зубра. Колькі лаўцоў на начлезе зьмяшчала зубрыная шкура? Хто забіў апошняга вольна жывучага зубра? Як зубр мог зьмяніць лёс Аляксандра Ягелончыка і ўсяго каралеўскага двара? Як зьвязаны зубр з рэзыдэнцыяй Дзеда Мароза?1. Выгляд і звычкі волата-зубраЗубры з магутным целам на зграбных нагах і вялікай галавою, з парай загнутых рагоў на шырокім ілбе і кароткай бародкаю, з роўнай поўсьцю і кучаравыя, калісьці жылі на раўнінах і ў лясах ад Пірэнэйскага паўвострава да Заходняй Сыбіры. Сустракаліся зубры і ў Англіі, і ў Паўднёвай Скандынавіі.