![]()
Міхасю Стральцову сёння споўнілася б 80 год. Дзень народзінаў Міхася Стральцова. Яму было б 80. Неяк мы йшлі па лесе пад Каралішчавічамі, і сустрэлі чалавека, які стаяў і спяваў. Адзін у лесе. Стральцоў сказаў: «Мусібыць, добра яму жывецца. . . »Каб спяваў сам Стральцоў, я чуў рэдка. Гэтак рэдка, што можна сказаць: не чуў ніколі. Караткевіч, Гілевіч, Брыль, Бураўкін, Барадулін і нават Быкаў (асабліва ў застоллі) - проста народныя артысты ў параўнанні з ім. Але гэта не азначае, што ён не любіў музыку. Любіў - і ў яго быў нават свой, стральцоўскі музычны нумар.