![]()
Першы паўнавартасны перапіс насельніцтва на тэрыторыі Расійскай імперыі адбыўся ў 1897 годзе. Паводле падлікаў, на тэрыторыі Беларусі тады жылі 6,67 мільёна чалавек. Адно з пытанняў датычыла роднай мовы. І тыя, хто назваў беларускую, складалі абсалютную большасць амаль паўсюль — напрыклад, у Полацкім і Лідскім уездах 73%, у Гомельскім — 74%. Дзе-нідзе, як, напрыклад, у Вілейскім уездзе лічба даходзіла да 87%. Статыстыка вялася па губерніях, уездах, а таксама гарадах. Прааналізаваўшы гэтыя лічбы, «Наша Ніва» склала рэйтынг «самых беларускамоўных» гарадоў.