«Беларуская - мова майго сэрца»

Перакладчык Арамаіс Мірак’ян пра творчасьць і неабмежаваныя магчымасьці, нягледзячы на дыягназ ДЦП. Ён піша мастацкую прозу, вершы і эсэ, навучаецца на вэб-журналіста ў БДУ і займаецца ў Школе маладога пісьменьніка, гаворыць шасьцю мовамі, перакладае з украінскай на беларускую, гадуе маленькую дачку Нікаліну. І ўсё гэта — у дваццаць адзін год пасьля змаганьня са страшным дыягназам — дзіцячы цэрабральны параліч. Менскі літаратар Арамаіс Мірак’ян, армянін па паходжаньні, у інтэрвію «Радыё Свабода» распавёў, чаму беларуская для яго — мова сэрца, а таксама падзяліўся сакрэтамі творчай энэргіі.