![]()
У Беларусі з’явілася новая секта - «Трэці шлях». Карацей, прыйшоў учора да мяне на старонку «трэці шлях». Гэта быў хлопчык гадоў дваццаці, які заявіў, што ўсе «змагары» — «пасмешышча», што, «пры ўсёй нелюбові да ваты, змагары яшчэ больш маргінальныя», што «змагары маюць фетыш тыпу мовы, сімволікі і г. д. і ствараюць з іх квазіідэалогію» і таму такія хлопчыкі і дзяўчынкі, як ён, — гэта трэці шлях. Больш хлопчык нічога цікавага не сказаў, але я такі прыйшоў да высновы, што сапраўды ў нас ёсць цэлая секта «сведкаў трэцяга шляху», пра якіх можна напісаць падрабязней.