У Варшаве ствараюць суботнюю беларускую групу ў садку

Неўзабаве ў Варшаве мае зьявіцца беларускамоўная група ў адным з муніцыпальных садкоў гораду. Для стварэньня такой групы польскае заканадаўства патрабуе ўсяго траіх дзяцей, а зацікаўленых ужо каля дзясятку сем’яў. «Радыё Свабода» пагутарыла з Алесем Лукашэвічам, адным з ініцыятараў гэтай ідэі. - Алесь, навошта ствараць для дзяцей беларускую групу ў польскім дзіцячым садку? Калі вы жывяце ў Варшаве, то ці не павінны вашыя дзеці хадзіць у польскі садок?- Мы імкнемся стварыць міжсадковую/міжшкольную групу, якая б сустракалася па суботах на тры гадзіны — столькі прадугледжвае закон — у нейкай вызначанай самакіраваньнем школе ў цэнтры Варшавы.