Дзяўчына вакаліста Sepultura: У Дэрыка — беларуская душа

Вакаліст Sepultura Дэрык Грын носіць пашпарт у вокладцы з беларускім арнаментам, які сімвалізуе каханне, дабрабыт ды свабоду. Вокладку яму падарыла беларуска Юля падчас канцэрта метал-зорак у мінскім клубе Re:Public некалькі гадоў таму. Гэта быў дзень знаёмства музыкі і дызайнеркі скураных аксесуараў, якое перарасло ў каханне. Я з дзяцінства люблю менавіта цяжкую музыку, і на той час слухала Sepultura ужо гадоў восем, — распавядае Юля euroradio. fm гісторыю знаёмства з Дэрыкам. — Я прынесла бранзалеты — хацела падарыць удзельнікам. Мы былі з сяброўкай, яна не размаўляла па-англійску, і ў грымёрцы пасля канцэрта я больш перакладала для яе.