У Віцебску беларускамоўныя кавярні ў маразы прапануюць бясплатную гарбату

Гаспадары, хоць і знаёмыя паміж сабой, пра дабрачыннасьць не дамаўляліся. Гэтая думка прыйшла сама сабой, кажа «Радыё Свабода» Яўген Арлоўскі. Ён гатуе каву ў невялічкім павільёнчыку на першым паверсе гандлёвага цэнтру «Мэга». Міні-кавярня называецца «Teacava», а беларускае вуха чуе звыклае слова «цікава». Праўда, віцебскія мінакі чамусь ня надта цікавяцца бясплатнай гарбатай, дзівіцца Яўген:— Праўда-праўда! Тры дні таму, як толькі пачаліся моцныя маразы, я зрабіў шыльдачку «Гарбата — дарма». І жартоўны надпіс «Маразам прысьвячаецца».