![]()
Год таму Алеся Кіпель перайшла на працу ў Дзярждэпартамент Амерыкі. Алеся Кіпель расказала ў інтэрвю Наталля Гардзіенка пра статус дзяржслужачага ў ЗША. Яна нарадзілася ў Нью-Джэрсі 4 студзеня 1957 года. Дачка Вітаўта і Зоры Кіпеляў, чые імёны непарыўна звязаныя з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва і наўпрост асацыююцца з інтэлектуальным даробкам беларускай эміграцыі ў ЗША. Двое яе дзядоў прайшлі праз рэпрэсіі і выжылі: журналіст і пісьменнік Лявон Савёнак, аўтар непаўторнага «Дзённіка Ів. Ів. Чужанінава», ды грамадскі дзеяч Яўхім Кіпель, пра поўнае драматызму жыццё якога можна даведацца з ягоных ўспамінаў «Эпізоды».