Івонка Сурвіла: Будучыня прынясе Беларусі доўгачаканае вызваленьне

Рада БНР распаўсюдзіла пераднавагодні зварот да суайчыннікаў. Старшыня Рады Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла падвяла вынікі гэтага года і акрэсліла планы на будучыню:«Разам з усім сьветам мы перажываем напружаныя часы. Палітычныя падзеі гэтага году ў ЗША, Вялікай Брытаніі, Расеі і іншых краінах распачалі ў сьвеце пэрыяд непрадказальнасьці, які нясе для Беларусі большыя рызыкі, чым для многіх іншых краінаў. Як і раней, найбольшую небясьпеку для Беларусі ўтварае пагроза незалежнасьці з боку цяперашняй аўтарытарнай Расеі.