«Калядны фэст-2016» адбудзецца ў Мінску 25 снежня

Кожны гурт падрыхтаваў сюрпрызы для наведвальнікаў фестываля сярэднявечнай і фольк-музыкі. Штогадовы фестываль сярэднявечнай і фольк-музыкі «Калядны фэст» пройдзе ў сталічным клубе Re: Public 25 снежня. У музычным марафоне традыцыйна возьмуць удзел лепшыя калектывы фолькавага накірунку – «Палац», «Стары Ольса», Znich, Irdorath, Trollwald, «Гістрыён», Vuraj, паведамілі сайту charter97. org арганізатары канцэрта. Напярэдадні фэстываля арганізатары патэлефанавалі кожнаму з яго ўдзельнікаў і даведаліся, якія сюрпрызы яны рыхтуюць для прыхільнікаў сярэднявечнай музыкі і як ставяцца да самаго фэсту як да з’явы.