Някляеў: Беларуская мова існавала з часоў «Слова пра паход Ігара»

Сучасны расеец не разумее 70% словаў паэмы, бо яе лексіка бліжэй да беларускай. У Расейскім інстытуце стратэгічных дасьледаваньняў назвалі Беларусь часткай Расеі і выступілі супраць разьвіцьця беларускай мовы, перадае «Радыё Свабода». Леанід Рашэтнікаў, дырэктар Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, які забясьпечвае аналітыкай адміністрацыю Ўладзіміра Пуцін, адзначыў, што ў Беларусі «ўсё рухаецца паводле ўкраінскага сцэнару». «Працэсы вельмі падобныя. І, на жаль, ня бачым працэсаў, якія б ім супрацьстаялі. Лінія на аддзяленьне беларусаў ад расейцаў, стварэньне плоту паміж беларусамі і расейцамі ў ідэалягічным, гістарычным, ідэйным і духоўным пляне відавочная».