![]()
Байкот -- гэта фактычна рэферэндум аб недаверы Лукашэнку.
“Прагматыкі” і “радыкалы”
Дзіўная рэч! Яшчэ не выйшлі з турмы тыя, хто з-за псеўдавыбараў апынуўся за кратамі, а ўжо па-новаму падымаюць галаву тыя “палітыкі”, якія заяўляюць, што трэба абавязкова ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў. Пры гэтым адкрыта заяўляюць: удзельнічаць, нягледзячы на тое, што ў турмах, магчыма, будуць заставацца палітвязні, і пры ўмове, што ніякага незалежнага кантролю за падлікам галасоў не будзе.
“Прагматыкі” з беларускіх апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый, з еўрапейскіх структур і некаторых незалежных СМІ паціху пачалі аднаўляць кампанію (якая была ўжо заціхла пасля 19 снежня 2010 года) пад лозунгам: “Не трэба рэвалюцый, нам трэба эвалюцыя!”.
Рубрика: политика