У Горадні гісторыкі зладзілі «бітву» за Кастуся Каліноўскага

Дыскусія гарадзенскіх гісторыкаў наконт Каліноўскага і паўстаньня 1863 году прывяла да высновы, што і паўстаньне, і асоба героя дагэтуль мала вывучаныя. Дыскусія расьцягнулася на некалькі гадзінаў і закранула шмат аспэктаў як паўстаньня, так і дасьледаваньняў асобы Кастуся Каліноўскага, перадае «Радыё Свабода». Тры маладыя гарадзенскія гісторыкі (Аляксей Кайрыс, Дзяніс Жыгавец і Васіль Герасімчык), якія займаюцца тэмай паўстаньня 1863 году, а таксама дасьледуюць асобу Кастуся Каліноўскага ў Цэнтры гарадзкога жыцьця «Гродна #uCentry» прадставілі свае погляды на падзеі таго часу.