![]()
27 лістапада 1920 году на Случчыне пачалася спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялян, аказвалі супраціў савецкім войскам. Традыцыйна ў канцы лістапада палітычныя арганізацыі ладзяць вандроўкі ў паселішчы, дзе праходзілі баі, а таксама мітынг у Слуцку. Сёлета такія выезды заплянаваныя тры. Партыя БНФ падала заяўку на правядзеньне імпрэзаў 26 лістапада, у гэты ж дзень у вандроўку па мясьцінах Слуцкага паўстаньня запрашае «Малады фронт». КХП БНФ ужо атрымала дазвол на ўшанаваньне памятных мясьцінаў і правядзеньне мітынгу ў Слуцку 27 лістапада, паведамляе «Радыё Свабода».