«Стары Ольса» адзначыць cваё 17-годзьдзe кавэрамі рок-клясыкі

На аўтэнтычных народных інструмэнтах будуць выкананыя ўсясьветныя рок-гіты. 20 лістапада, пасьля вяртаньня з працяглых гастроляў па ЗША, гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» прэзэнтуе ў Менску новую праграму «Medieval Classic Rock». Нейкі час таму музыкі «Старога Ольсы» вырашылі паэкспэрымэнтаваць у новым для сябе амплюа — у межах тэлешоў «Легенды Live» на канале АНТ выканалі арыгінальны кавэр на баляду «One» гурту Metallica. Відэазапіс сабраў 2 мільёны праглядаў у YouTube, гурт атрымаў мноства лістоў з просьбамі выканаць на старажытных інструмэнтах іншыя легендарныя рок-кампазыцыі.