Топ вядомых і невядомых фактаў да 25 годдзя гурта «Крама»

Нават цяпер, калі ў свеце шоў-бізнесу запанаваў дэнс-электра-поп, на іх рок-канцэрты імкнуцца трапіць не толькі пасівелыя рокмэны «старой школы», для якіх словы «блюз», «рытм-энд-блюз», «рок-балада» -- не проста стылістычныя тэрміны з Вікіпедыі. Важна, што музыку «Крамы» паважаюць (як мінімум!) і наведваюць канцэрты прадстаўнікі пакаленняў «Х» і «Z», якія па праву могуць лічыцца равеснікамі гурту. Здаўна гурт «Крама» лічыцца адным з самых прадуктыўных хіт-мэйкераў, а таму і мае статус легенды айчыннай рок-сцэны.