![]()
Антон Талашка з Маларыты — адзін зь нямногіх майстроў, хто робіць вышымайкі ня мэтадам друку, а на вышывальнай машынцы. Антон распавёў Радыё Свабода, адкуль у яго захапленьне вышываньнем і ці лічыць ён гэта мужчынскім заняткам. 25-гадовы Антон Талашка паводле адукацыі інжынэр-энэргетык. Выкладае электратэхніку ў Маларыцкім сельскагаспадарчым ліцэі. Аднак шырока вядомы стаў праз свае цішоткі-вышыванкі. Антон Талашка Антон кажа, што інтарэс да арнамэнту, да вышываньня прыйшоў да яго ад продкаў — вышывалі і яго маці, і бабулі, і нават прадзед.