Ірына Дубянецкая: Біблія чакае перакладу на жывую сучасную беларускую мову

Пераклады некалькіх фрагментаў са Старога і Новага Запаветаў выйдуць ужо ў 2017-ым годзе. Чатыры гады назад на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне ўтварылася працоўная група па навуковым перакладзе Бібліі на сучасную беларускую мову – непасрэдна з моваў арыгіналу – габрэйскай і грэцкай. Група навукоўцаў і даследчыкаў, у якую ўваходзяць прафесар Ірына Дубянецкая, перакладчык Сяргей Шупа і іншыя, працуе пераважна завочна (бо ўдзельнікі жывуць у розных краінах), а збіраецца штогод у Коўне, перадае «Радыё Рацыя». Сёлетні Кангрэс быў апошнім перад юбілеем пяцісотгоддзя выдання Бібліі Францыскам Скарынай.