«Усіх чыноўнікаў магчыма павярнуць да мовы»

Глеб Лабадзенка рапавёў, як змагаецца з чыноўнікамі за беларушчыну. Глеба Лабадзенку ў Беларусі ведаюць ня толькі як аўтара цікавых газэтных тэкстаў і бліскучага блогера, сябра славутай сямʼі князёў Радзівілаў і заснавальніка курсаў беларускай мовы. Ад імя Лабадзенкі дрыжаць менскія чыноўнікі, прычым ня толькі дробныя начальнікі камунальных гаспадарак, але і чыны ў пагонах з ДАІ ці з Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС, супрацоўнікі іншых міністэрстваў. Іх можна зразумець: каму патрэбны галаўны боль — адказваць грамадзяніну па-беларуску? Тым больш скаржнік на гэтым не спыняецца, а патрабуе, прыкладам, замяніць на беларускі варыянт усе пячаткі, якімі ўпрыгожаны ягоны пашпарт.