Гісторыя аднаго маленькага жыцця

Вольга і Павел Севярынцы расказалі, як у іх нарадзілася дзіця з сіндромам Патау. Сваю споведзь Вольга Севярынец апублікавала на хрысціянскім сайце krynica. info. Калідор. Доўгі. Бальнічны. З прыглушаным святлом. Дзесьці каля 12-й. Надзіва ціха для радзільні. У прыадчыненых палатах цёмна: усе спяць — мамы, дзеткі. Мне не спіцца, я павольна хаджу па калідоры, малюся: ад вахты, уздоўж карцін з немаўлятамі, у канец, назад, і зноў…Калі праходжу каля адзінага вялікага акна, заўсёды прыпыняюся: у ім шматпавярховы будынак — цэнтр дзіцячай хірургіі. Наш Янка там… *Я вельмі хацела дзяцей.