Вянок памяці: Томас Якавіцкі

25 верасьня ў Магілёве пахавалі актывіста грамадзянскай кампанii «Эўрапейская Беларусь» Томаса Якавіцкага. Да свайго пяцідзесяцігодзьдзя Томас не дажыў месяц. У труне разам зь нябожчыкам ляжала бэйсболка з Пагоняю, паведамляе «Радыё Свабода». Томас жыў непрыкметным для грамадзтва жыцьцём, але дапамагаў усім, хто меў у гэтым патрэбу. Калі ў праваабаронцы Крысьціны Шацікавай дыягнаставалі анкалягічную хваробу, да сьмерці актывісткі Томас апекаваўся ёю. На ўласным аўта вазіў на працэдуры. Праводзіць у апошні шлях Томаса прыйшла маці Крысьціны Шацікавай.