Самы круты беларус

Лепшыя людзі нашай Бацькаўшчыны – за бел-чырвона-белы сьцяг! Сёньня зьбіралі подпісы пад аховаю – праваахоўнік бдзеў усе тры гадзіны нашага пікету. Пэрыядычна падыходзілі амапаўцы – фоткалі, званілі начальству і надзьмутыя сыходзілі. «Рыбяты, - кажу я ім, - трэба прывыкнуць, што каманды «фас» ня будзе доўга – пакуль газ ня пусьцяць па трубах. А газу ў Арды і на саміх хутка ня будзе. Таму глядзіце, каб увогуле дачакацца той каманды. Прывыкайце, мы тут надоўга!” Пасьміхаюцца, хітаюць галовамі, ідуць далей. Таму сёньня мы нават размножыліся на два пікеты: адзін на выхадзе з метро Купалаўская/Кастрычніцкая, другі – на вакзале.