![]()
Песьня «Хадзіла галота» з альбома «Лекавыя травы» атрымала сваё відэаўвасабленьне. Кліп зьнялі прыхільнікі каманды, музыкі ўпадабалі відэа і прызналі за афіцыйнае, паведамляе tuzin. fm. Кліп распавядае трагічную гісторыю каханьня ў стылі фэнтэзі зь нечаканым фіналам, якая разгортваецца ў зачараваным лесе недалёка ад Бабруйска ды іншых таямнічых мясьцінах. Аўтаркай сцэнару і рэжысэркай кліпа выступіла выкладчыца курсаў «Мова нанова» ў Бабруйску Алеся Лацінская. Галоўныя ролі выканалі віялянчэлістка гурта Vodar Ганна Лукашык, гісторык Зьміцер Шапялевіч ды краязнаўца Яўген Лісоўскі, які, дарэчы, неаднаразова здымаўся ў ваенна-гістарычных фільмах.