Іван Кірчук: «Я вельмі добры чалавек і для сваіх музыкаў як мама»

10 верасьня ў Музэі народнай культуры і побыту ў Азярцы пад Менскам пройдзе ўжо традыцыйны фолк-фэст «Камяніца». У праграме арганізатараў больш за два дзясяткі калектываў зь Беларусі і замежжа, сярод хэдлайнэраў — беларускія калектывы «Троіца» і Re1ikt, расейцы «Оле Лукое» і Іна Жаланная, украінскія фолк-рокеры «Тарута» ды іншыя. Напярэдадні імпрэзы стваральнік і ідэйны натхняльнік «Троіцы» Іван Кірчук падзяліўся са Свабодай уражаньнямі пра арганізацыю падобных фэстаў у Беларусі і за мяжой, а таксама прычынамі, чаму беларускія выканаўцы мала запатрабаваныя на радзіме.