![]()
10 верасня каля Ліды пройдзе фэст, прысвечаны Дню беларускай вайсковай славы. У суботу 10-га верасня ў аграсядзібе «Гасьціна», што ў Лідскім раёне, пройдзе фэст, прысвечаны Дню беларускай вайсковай славы, паведамляе «Радые Рацыя». У праграме фэсту: выступ бардаў, паэтаў і артыстаў, а таксама выстава работ мясцовых мастакоў. Арганізатары абяцаюць тым, хто наведае фестываль, гасцінную беларускую атмасферу і добры пачастунак, гаворыць сябра аргкамітэту фестываля Валер Мінец:– Запрашаем усіх 10-га верасня на фэст у аграсядзібу «Гасціна», што ля вёскі Пескі.