![]()
Будзем жыць. Які ж файны гэты дзень – Дзень Незалежнасьці! Да гэтага выпадку я зважаў толькі на сьвята 25 сакавіка – Дзень Волі. Дзень Незалежнасьці неяк не выбіваўся з шэрагу тых сьвятаў, якія мелі асаблівы смак. Так, звычайнае сьвята па зьбегу абставінаў пазначанае ў календары чырвоным колерам. Але так было да 25 жніўня 1994 году. Гэтым днём мы спускаліся з толькі што ўзятага перавалу ў Каўкаскіх гарах. Мы – гэта восем горных турыстаў зь Беларусі, якія неяк па абсалютнай легкадумнасьці, як на сёньняшні розум, рушылі на Каўказ ў ня самы лепшы для турысцкіх паходаў час.