Статкевіч: Хто замест нас будзе змагацца за свабоду і годнасьць?

Акцыя 12 верасьня — гэта акцыя годнасьці, на якой беларусы будуць патрабаваць сапраўдных выбараў. Аб гэтым у перадачы «Радыё Свабода» «Інтэрвію тыдня» адказвае былы кандыдат у прэзыдэнты, былы палітвязень Мікола Статкевіч. — Якое ваша цяперашняе стаўленьне да гэтай выбарчай кампаніі? Пасьля вашай нерэгістрацыі кандыдатам, пасьля іншых падзеяў, якія вызначылі калідор гэтай кампаніі?— «Выбараў» у Беларусі даўно няма, ёсьць фарс — гэтая мая (і ня толькі мая) пазыцыя даўно вядомая. Але ў палітыцы трэба выкарыстоўваць усе сродкі, і я заўсёды лічыў, што трэба ўдзельнічаць, нават у такім фарсе.