![]()
З нагоды свайго юбілею Янка Запруднік, адзін з самых вядомых амерыканскіх беларусаў, атрымаў каля сотні віншаванняў з розных куткоў планеты. А 13 жніўня традыцыйны «Happy Birthday» праспявалі яму ў цесным сяброўска-сваяцкім коле. Госці сабраліся ў рэстаране «Maggianos». Імпрэза пачалася зладжаным «Ойча наш», бо ж юбіляр штонядзелі спявае ў хоры царквы Еўфрасінні Полацкай у Саўт Рывэры і калегі-харысты так выказалі яму сваю пашану, паведамляе «Наша Ніва». Выступоўцы «перабралі» ўсю багатую біяграфію Янкі Запрудніка (Сяргея Вільчыцкага да траўня 1945 года).