![]()
Калісьці дзеля мужа-беларуса яна вывучыла беларускую мову, а сёння прэзентуе кнігу пра сваё жыццё ў Беларусі. У сваім першым інтэрв’ю на беларускай мове палітолаг Надзін Лашук расказвае «Салідарнасці» пра дзяцей-білінгваў, адрозненні беларусаў і немцаў, а таксама пра блог, які вяла «між сям’ёй, дачай і дысертацыяй». Калісьці дзеля мужа-беларуса яна вывучыла беларускую мову, а сёння прэзентуе кнігу пра сваё жыццё ў Беларусі. Надзін вырасла ў Заходняй Германіі. Але яшчэ са школы цікавілася Усходняй Еўропай і ў якасці трэцяй замежнай мовы вучыла рускую.