![]()
Рэпартаж з Беластоку, дзе прайшоў першы дзень «Басовішча-2016». 22-23 ліпеня на сцэне Барык каля Гарадка на Падляшшы 27 раз праходзіць Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Як прайшоў першы дзень паведамляе «Радыё Рацыя». На фестывалі выступілі Dzieciuki – беларускі фольк-панкавы гурт з Гародні. У гурце аб’ядналіся музыкі з розных гарадзенскіх каманд. Іх першыя песні з сінглу «Гарадзенскі гармідар» (2012) імгненна разляцеліся па cеціве. У сваім творчым маніфесту музыкі адзначаюць: «Мы — шчырыя рамантыкі, неабыякавыя да мінулага, сучаснага і будучага свайго краю, якія не ведаюць слова «памяркоўнасць», якія маюць жаданне абуджаць тыя самыя пачуцці ў іншых людзях».