Яўген Васьковіч выйшаў з карцара

24 лістапада зняволенага сябра БХД Яўгена Васьковіча, які зараз утрымліваецца ў крытай турме № 4 горада Магілёва, наведаў адвакат. Васьковіч нарэшце выйшаў з карцара, дзе ўтрымліваўся цэлы месяц. Яўген распавёў пра лісты падтрымкі, візіт у іх турму Андрэя Саннікава і сваё жаданне сустрэцца са святаром. Як паведаміў прэс-службе БХД адказны сакратар Дзяніс Садоўскi, адвакат сустрэўся з Яўгенам Васковічамў 2-й палове дня: Васьковіч ужо выйшаў з карцара, знаходзіцца ў камеры з 3-ма іншымі зняволенымі. Скаргаў па ўтрыманне і сукамернікаў Яўген не мае. Рубрика: политика