Таццяну Севярынец будуць судзіць за Народны сход 30 лістапада

Віцебская каардынатарка БХД Таццяна Севярынец атрымала павестку ў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. У сераду 30 лістапада ў 16-00 яе будуць судзіць за правядзенне Народнага сходу 8 кастрычніка. Як паведаміла прэс-службе БХД спадарыня Таццяна, яе запрашаюць у якасці асобы, якая прыцягваецца да адміністрацыйна адказнасці па арт. 23.34 пункт 1 за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства Народны сход. Судзіць яе будзе Грабоўская І.У. - Пратакол складзены 2-чы. У другім пратаколе ніякіх адрозненняў няма акрамя таго, што ў 2-ім згадваецца назва мерапрыемства Народны сход. Рубрика: политика