Ручаёўка — самая беларуская вёска ў Беларусі

Ручаёўскі сельсавет Лоеўскага раёну на днях выйшаў у топ-навіны. Паводле апублікаваных лічбаў перапісу карыстаньня беларускай мовай сельскімі жыхарамі ён названы ў Беларусі абсалютным лідэрам. У сельсавеце 669 жыхароў, зь іх — 99,4% размаўляюць дома па-беларуску. Двое жыхароў карыстаюцца расейскай мовай і яшчэ двое — размаўляюць на трасянцы, пішуць «Белорусские новости». Тры чыньнікі беларускай мовыВёска Ручаёўка месьціцца на правабярэжжы Дняпра, паабапал ціхай шашы з Лоеву на Брагін. Мясцовыя жыхары назву сваёй вёскі зьвязваюць з невялікай рэчкай Песачанкай, якую прашчуры называлі Ручаём.