![]()
Каля дзесяці вернікаў прыйшлі 17 лістапада на Кастрычніцкую плошчу ў Менску, каб памаліцца за Беларусь і палітвязьняў.
Аднак супрацоўнікі міліцыі дазволілі знаходзіцца на плошчы некалькі хвілінаў, паведамляе Радыё Свабода.
Удзельніца малітоўнай акцыі Ганна Шапуцька: «Да нас падышлі людзі ў цывільным і сказалі, каб мы тут не маліліся. Яны нам забаранілі маліцца. Мы сказалі, што пачакаем людзей і будзем маліцца падчас хаджэньня па праспэкце. Яны адышлі, сярод іх быў начальнік Цэнтральнага РУУС Радзевіч. Звычайна мы маліліся на плошчы каля сарака хвілінаў.
Рубрика: общество