![]()
Арганізатары «Ночы музеяў» з кожным годам імкнуцца зрабіць больш яскравую і цікавую праграму. Што падрыхтавалі мінскія музеі сёлета? – у рэпартажы «Нашай Нівы». Літаратурны музей Якуба КоласаА 12-й у музеі прайшоў квэст «Мінскія адрасы Якуба Коласа». Увечары можна было ўбачыць выставу рэтра-аўтамабіляў 1950-х, майстар-клас па вырабе паштовак у тэхніцы квілінг, паслухаць Сержука Місюкевіча пра «лайфхакі ў падарожжы» і нашых музыкаў. За музыку адказвалі гурты Recha, Re1ict, HURMA. На фота - гурт Recha і яго вакаліст - Андрусь Такінданг Атмасфера была вельмі цёплая, хоць наведнікаў было не так шмат, у параўнанні з іншымі музеямі.